На аўтадарозе ў Чэрвенскім раёне згарэў аўтобус МАЗ

21/04/2023 - 16:37
На месцы здарэння / t.me/chervenby/

На аўтадарозе М4 у Чэрвенскім раёне Мінскай вобласці згарэў аўтобус МАЗ. Як піша "Раённы веснік", здарэнне адбылося ў пятніцу пасля 17-й гадзіны. Пасажыры не пацярпелі (па іншай версіі, іх не было).

Выданне адзначае, што аднаўленню аўтобус не падлягае. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён належыць аднаму з прадпрыемстваў Чэрвеня.

Што стала прычынай узгарання, высвятляецца. Узгаранні аўтобусаў МАЗ у Беларусі і Расіі — нярэдкасць. Напрыклад, прычынай аднаго з пажараў у Санкт-Пецярбургу стала тое, што ў МАЗе заходнія камплектуючыя "імпартазамясцілі" на "аналагічныя па тэхнічных характарыстыках" айчынныя. А яны апынуліся не зусім аналагічнымі.

t.me/chervenby/

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі