На акцыях пратэсту пасля інаўгурацыі Лукашэнкі затрымалі не менш за 259 чалавек

24/09/2020 - 06:20

На акцыях пратэсту пасля таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі ў Мінску і іншых гарадах нашай краіны затрымалі не менш за 259 чалавек. Спіс складзены беларускімі праваабаронцамі. Большасць з затрыманых правялі ноч за кратамі, іх чакаюць суды.

Чакаецца, што ў бліжэйшы час МУС агучыць сваю лічбу затрыманых пратэстоўцаў.

У сераду тысячы людзей выйшлі на стыхійныя акцыі пратэсту супраць таго, каб Аляксандр Лукашэнка працягваў заставацца ля ўлады. Яго легітымнасць не прызнаюць ЗША, Канада, Германія, Чэхія, Славакія, Літва, Латвія, Эстонія, Украіна. І гэты спіс пашыраецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі