На акцёра Іллю Ясінскага распачалі крымінальную справу, ён уцёк у Літву

23/06/2021 - 09:14

На акцёра Тэатра беларускай драматургіі 36-гадовага Іллю Ясінскага распачалі крымінальную справу, ён уцёк у Літву і знаходзіцца ў бяспецы, паведамляе тэлеграм-канал @by_culture. Мінулай восенню Ясінскі быў затрыманы на пратэстах у Мінску, трапіў у бальніцу, дзе медыкі дыягнаставалі ў яго траўму пазваночніка.

Акцёр выканаў ролю Вацлава Ластоўскага ў мастацкім фільме "Купала", прэм'ера якога ў Беларусі ўсё адкладаецца.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі