На аэрадроме на ўскраіне Мінска міліцыя адпрацоўвала разгон пратэстаў

29/11/2023 - 12:58

Аэрадром Ліпкі, 29 лістапада 2023-га / t.me/pressmvd/

29 лістапада на аэрадроме Ліпкі на ўскраіне Мінска міліцыя адпрацоўвала разгон пратэстаў. Частка сілавікоў выступала ў якасці пратэстоўцаў, яны запальвалі паходні і шыны, нападалі на міліцыянераў. У адказ міліцыя выкарыстоўвала спецсродкі і спецтэхніку.

За "тактыка-спецыяльнымі вучэннямі" назіраў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. У іх удзельнічалі супрацоўнікі ГУУС Мінгарвыканкама, усіх раённых аддзелаў, а таксама "іншыя прадстаўнікі сілавога блока". Прэс-служба МУС адзначае, што ідзе падрыхтоўка да "выбарчай кампаніі 2024 года", міліцыянераў вучаць "рэагаваць на магчымыя пагрозы".

Падобныя вучэнні на аэрадроме Ліпкі міліцыя праводзіла і раней.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі