На Абуз-Лясноўскім палігоне загінуў афіцэр — BYPOL

24/04/2024 - 10:01

Байцы батальёна на палігоне, красавік 2024-га / t.me/zapadny_rubesz/

На Абуз-Лясноўскім палігоне загінуў афіцэр, паведамляе BYPOL са спасылкай на свае крыніцы. Гэта старшы лейтэнант Сяргей Т., камандзір батарэі 105-га батальёна 11-й асобнай механізаванай брыгады, якая дыслакуецца ў Слоніме.

Вядома, што афіцэру было 25 гадоў. Ён — ураджэнец Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, скончыў Вайсковую Акадэмію.

Праводзіцца расследаванне. Разглядаецца дзве версіі: суіцыд і неасцярожнае абыходжанне са зброяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі