МЗС Украіны заклікае не паддавацца на правакацыі / ІА "Панарама"
МЗС Беларусі выклікала ўкраінскага амбасадара ў Мінску Ігара Кізіма праз тое, што Украіна нібыта збіраецца нанесці ўдары па Беларусі. Кізіму была ўручана дыпламатычная нота ўвечары 8 кастрычніка.
МЗС Украіны такія планы суседкі адмаўляе.
— Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Мы катэгарычна не прымаем чарговыя інсінуацыі беларускага рэжыму. Не выключаем, што ўручэнне дыпламатычнай ноты можа быць часткай плана Расійскай Федэрацыі па арганізацыі правакацыі і далейшага абвінавачванні Украіны. Заклікаем беларускі народ не паддавацца на правакацыі, — піша МЗС Украіны. — Украіна ніколі не пасягала на чужыя тэрыторыі. Мы выразна прытрымліваемся асноватворных нормаў і прынцыпаў міжнароднага права і Статута ААН. Улада ў Беларусі павінна перастаць выконваць жаданні Крамля і неадкладна спыніць аказваць падтрымку Расіі ў ажыццяўленні яе агрэсіі супраць Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут