МЗС Расіі пацвердзіў удар па порце Адэсы, праз які плануецца экспарт збожжа

24/07/2022 - 10:09

Прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава пацвердзіла ракетны ўдар па порце Адэсы. Па яе словах, стралялі па “ваеннаму катэры”.

Насамрэч дзве ракеты трапілі ў аб'екты інфраструктуры парта. Мінабароны РФ сітуацыю не каментавала, але там упэўнівалі Турцыю, што ўдар дакладна нанесла не Расія.

Порт Адэсы — адзін з трох, праз якія плануецца аднавіць экспарт украінскага збожжа. Адпаведнае пагадненне было падпісанае ў пятніцу, гарантамі выступаюць Турцыя і ААН.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі