МЗС Латвіі не раіць наведваць Беларусь, нягледзячы на "бязвіз"

14/04/2022 - 17:10

МЗС Латвіі не раіць сваім грамадзянам наведваць Беларусь, нягледзячы на аб'яўлены Мінскам "бязвіз". Знешнепалітычнае ведамства нагадвае пра "значныя рызыкі", з якімі звязаныя паездкі ў краіну, якая падтрымлівае агрэсію РФ і знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі. Грамадзян Латвіі па-ранейшаму заклікаюць пакінуць тэрыторыю РБ (як і Расіі), паведамляе Delfi.

Таксама МЗС Латвіі звяртае ўвагу на актыўнасць спецслужбаў Беларусі і Расіі, якія вярбуюць грамадзян суседніх краін. Мяркуецца, што для грамадзян Латвіі, якія скарыстаюцца "бязвізам", "існуе сур'ёзная рызыка" стаць аб'ектамі вярбоўкі альбо правакацый. Дапускаецца, што беларускія сілавікі могуць прыдумаць нейкае парушэнне і абвінаваціць у ім замежніка, каб адправіць яго за краты. А магчымасці МЗС Латвіі па аказанні дапамогі сваім грамадзянам у той жа РБ вельмі абмежаваныя.

Грамадзянам Латвіі і Літвы віза для наведвання Беларусі не спатрэбіцца з 15 красавіка. "Бязвіз" уведзены на месяц. Цікава, што і Латвія, і Літва ўваходзяць у спіс "недружалюбных дзяржаваў", складзены у Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі