Музычны анлайн-марафон у дапамогу медыкам: размова з Ангусам і Андрэем Стрыжаком

08/05/2020 - 17:03

10 траўня ў 12:00 на сайце і ў сацыяльных сетках Еўрарадыё стартуе музычны анлайн-марафон "BELARUS LIVE AID: COVID-19". Стрым будзе весціся з мінскага клуба "Luck you". Цягам 12-ці гадзінаў беларускія рок-музыкі плануюць граць свае песні і размаўляць з публікай, каб сабраць сродкі для медыкаў, якія супрацьстаяць каранавіруснай інфекцыі.

На сцэну выйдуць 11 артыстаў і гуртоў: TORNADO, “Петля Пристрастия”, “СТОКС”, THE ROAD DOGS, Памідораў і "П'яныя Госці”, 2morrow2late, Artefact Band, The Silicon, PANSKA MOC, Пётр Клюеў, Алег Хаменка і іншыя. А весці імпрэзу будуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і музыка Аляксандр Памідораў.

Таксама чакаецца, што ў марафоне паўдзельнічаюць беларускія медыкі, якім гледачы змогуць задаць пытанне, а яшчэ валанцёры, якія распавядуць пра тое, як ездзяць па ўсёй краіне, развозячы медыкам неабходныя сродкі абароны.

Як атрымалася гэта арганізаваць, чаму рэстаратары замест таго, каб ціхенька перачакаць крызіс, ладзяць маштабныя праекты, як праходзілі перамовы з музыкамі і на якіх умовах яны прыйдуць на анлайн-марафон, наколькі медыкі навучыліся прымаць дапамогу ад беларусаў? Гэтыя і іншыя пытанні рэдактарка Еўрарадыё Маша Калеснікава задала лідару гурта “Тарнада” Ангусу, уладальніку клуба "Luck you" Іллі Радзівонаву і каардынатару дабрачыннай кампаніі #BYCOVID19 Андрэю Стрыжаку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі