Мужчыну зачыніла на балконе бабуля, ён спускаўся на вяроўцы і ўпаў

22/06/2018 - 16:11

У Віцебску бабуля зачыніла мужчыну на балконе кватэры на чацвёртым паверсе жылога дома. Ён спускаўся адтуль на вяроўцы і ўпаў на казырок другога паверха, пад якім знаходзіцца крама. Здарэнне адбылося раніцай 22 чэрвеня. 37-гадовы пацярпелы з чэрапна-мазгавой траўмай шпіталізаваны. Ён і распавёў праваахоўнікам сваю версію таго, што адбылося. Міліцыя праводзіць праверку, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі