Мужчыну, які павесіў цяжарную сабаку, аштрафавалі на 200 долараў

05/03/2016 - 10:45

Мужчыну, які павесіў цяжарную сабаку аштрафавалі на 4,2 млн рублёў (каля 200 долараў). Такую пастанову вынес суд Рэчыцкага раёна, інфармуе sputnik.by.

Здарэнне адбылося ў пачатку студзеня сёлета. У лесе каля вёскі Бронная Рэчыцкага раёна мясцовая жыхарка знайшла павешаную на дрэве цяжарную сабаку. Справа атрымала шырокі розгалас. Міліцыя знайшла зламысніка. На гаспадара сабакі склалі пратакол за жорсткае абыходжанне з жывёламі, якое стала прычынай смерці. Ён тлумачыў свае дзеянні тым, што ўзніклі праблемы з суседзямі, якія скардзіліся на жывёлу.

Мужчына яшчэ можа абскардзіць рашэнне рэчыцкага суда ў Гомельскім абласным судзе.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі