Мужчыну, памерлага 6 гадоў таму, у Лідзе хацелі аштрафаваць за безбілетны праезд

10/01/2017 - 05:08

Трагікамічны выпадак здарыўся ў Лідзе. Перад Раством жыхарка горада Вераніка атрымала па пошце паведамленне, што яе дзядзьку аштрафавалі за безбілетны праезд у грамадскім транспарце. Жанчына вельмі здзівілася, бо яе сваяк памёр шэсць гадоў таму, піша onliner.by.

Выявілася, што 2 студзеня кантралёры злавілі "зайца", а ён назваўся чужым імем, не паказаўшы дакументаў. Кантралёры падалі гэтыя звесткі ў міліцыю, а тая перадала ў аўтапарк для пратаколу.

Паведамляецца, што аўтапарк не стаў адмаўляць памылку і папрасіў прабачэння ў лідчанкі. Кантралёр апісаў ёй знешнасць "зайца", які назваўся чужым імем, і яна пазнала добрага знаёмага сям'і.

Цяпер у аўтапарку вядуць службовае расследаванне з нагоды інцыдэнту.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі