Іспанскага дзяржслужачага аштрафавалі за тое, што 6 гадоў не з'яўляўся на працоўным месцы. Цяпер ён мусіць заплаціць 30 тысяч долараў.
Як інфармуе ВВС, адсутнасць Хаакіна Гарсіі заўважылі толькі пасля таго, як ён мусіў атрымаць прэмію за 20-гадовую службу. Мужчына працаваў у кампаніі па водазабеспячэнню ў горадзе Кадзіс. Штогод ён атрымліваў больш за 30 тысяч долараў заробку. У судзе высветлілася, што начальнік Гарсіі не бачыў яго некалькі гадоў, хаця дзверы яго кабінета былі насупраць.
У кампаніі лічылі, што за яго працай сочаць мясцовыя ўлады, а чыноўнікі былі перакананыя ў тым, што ўсё наадварот. Сам Хаакін Гарсія кажа, што штодня быў на працы, але там не было што рабіць. Таму ён вывучаў філасофію Спінозы. Тым не менш, суд вырашыў аштрафаваць дзяржслужачага.