Мужчына, затрыманы за каментары, адмовіўся размаўляць з сілавікамі на камеру

21/02/2024 - 07:57

Затрыманне, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Сілавікі апублікавалі відэа з чарговым затрыманым за каментары ў так званых "экстрэмісцкіх" чатах. Яны сцвярджаюць, што мужчына пакінуў "больш за тысячу паведамленняў", у тым ліку "з заклікамі да гвалту".  

Размаўляць з сілавікамі на камеру мужчына адмовіўся.

"Сёння затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. Па факце затрымання сказаць мне няма чаго. Усё", — сказаў затрыманы. Сілавікі прыгразілі, што за такую пазіцыю мужчына "атрымае па максімуме".

Затрыманы мужчына / тут і далей скрыншот відэа з тэлеграм-канала сілавікоў
Каментар, які сілавікі расцанілі як "заклік да гвалту"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі