Мужчына спусціў сабак на кантралёра пасля таго, як яна адмовілася ад інтыму

03/11/2017 - 17:25

Мужчына спусціў сабак на кантралёра электрасетак пасля таго, як яна адмовілася ад інтыму. Сталі вядомы новыя падрабязнасці здарэння, якое 25 кастрычніка адбылося ў Бабруйску. Як паведамляла Еўрарадыё, 42-гадовая жанчына-кантралёр у прыватным доме праверыла дадзеныя электралічыльніка, пасля чаго ў яе ўзнік канфлікт з 59-гадовым гаспадаром. Ён не выпускаў яе з падворку дома, ударыў і спусціў сабак (адзін з сабак укусіў кантралёра за нагу). Пазней жанчыну шпіталізавалі, мужчыну затрымалі, у яго адносінах распачалі крымінальную справу па артыкуле “асабліва злоснае хуліганства”.

Як паведаміў “Камерцыйнаму кур’еру” старшы следчы Бабруйскага міжраённага аддзела Следчага камітэта Аляксандр Надзеждзін, пацярпелая сцвярджае, што канфлікт узнік не з-за паказанняў лічыльніка ці нечага падобнага: “Гаспадар дома прапаноўваў ёй уступіць з ім у палавую сувязь. Калі пачуў адмову, ён некалькі разоў ударыў яе, а пасля нацкаваў сабак”. Раней мужчына быў асуджаны за забойства і нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі