Мужчына напаў на выбарчы пікет у Віцебску за надпіс "Не — расійскай акупацыі!"

20/09/2019 - 15:44

Невядомы мужчына напаў на перадвыбарчы пікет віцебскай прадстаўніцы Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ірыны Яскевіч, піша "Віцебская вясна".

Мужчыну не спадабаліся лозунгі “Не — расійскай акупацыі!” ды “Не — Саюзнай дзяржаве!”, з якімі таялі пікетоўцы ў цэнтры Віцебска. Адзін з мінакоў накінуўся на пікетоўца, садраў з яго вопраткі плакат і сышоў.

Пікетоўцы паспелі сфатаграфаваць нападніка. Сябра Віцебскай абласной камісіі па выбарах Павал Левінаў, які быў сведкам здарэння, параіў зборшчыкам подпісаў звярнуцца ў міліцыю, каб мужчыну прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.  

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі