Сілавікам перадалі патрабаванні мужчыны са стадыёна "Дынама" (фота)

28/04/2016 - 14:41

На стадыёне "Дынама" кранаўшчык, які ўвесь гэты час знаходзіўся побач з пратэстоўцам, спусціўся наніз. Ён меў пры сабе шмат папераў, якія перадаў сілавікам. Мяркуецца, што гэта нейкія патрабаванні пратэстоўца альбо дакументы. Мужчына, які забраўся на кран, вядзе перамовы з сілавікамі праз мабільнік кранаўшчыка.

Прэс-сакратар мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі паведаміў журналістам, што мужчыну не выплацілі некалькі дзясяткаў мільёнаў рублёў.

Нагадаем, што 25-гадовы аддзелачнік з Віцебска прыехаў у Мінск, забраўся на вежавы кран на мінскім стадыёне "Дынама". Ён патрабуе выплаты заробку. Паводле непацверджанай інфармацыі, мужчыну клічуць Дзмітрыем. На прадпрыемстве яму, нібыта, не выплочвалі заробак паўгода.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі