Мужчына кінуў у каналізацыйную адтуліну на тратуары недакурак, пасля чаго адбыўся выбух. Здарэнне, як мяркуецца, адбылося ў сталіцы Ірана, яго зафіксавала камера відэаназірання. На відэа (яно з'явілася ў Твітары) відаць, як пасля выбуху пацярпелы мужчына адпаўзае далей ад месца здарэння.