МУС зняла іміджавы відэаролік з беларускамоўнай песняй (відэа)

10/05/2019 - 13:09

Міністэрства ўнутраных спраў 10 траўня размясціла на сваім канале ў Youtube іміджавы відэаролік. Ён называецца "Візітоўка МУС". 

Ролік (працягласцю больш за сем хвілінаў) складаецца з некалькіх частак. У першай паказаныя беларускія краявіды, а таксама беларускія звяры і птушкі — рысь, сава, зубры. Потым — рэканструктарскае відэа, як бацька вучыць сына валодаць мячом і шчытом. У другой частцы праходзяць краявіды беларускіх гарадоў і замкаў, а таксама здымкі з парадаў беларускай міліцыі. Завяршаецца ролік беларускамоўнай песняй у выкананні аркестра МУС. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі