МУС заяўляе, што блогер Лапшын не падаваў хадайніцтва аб статусе бежанца

08/02/2017 - 13:25

Блогер Аляксандр Лапшын не падаваў хадайніцтва пра наданне яму статусу бежанца. Такой    заявай Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі вырашыла абвергнуць звесткі, якія з'явіліся ў СМІ.

"Па стане на 8 лютага 2017 года ў Міністэрства ўнутраных спраў хадайніцтва аб прадастаўленні статусу бежанца або дадатковай абароны грамадзяніну Расіі і Ізраіля Аляксандру Лапшыну ў вызначаным парадку не паступала", — цытуе сайт ведамства словы начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксея Бегуна.

У МУС адзначаюць, што хадайніцтва аб статусе бежанца або дадатковай абароне можа падаць нават чалавек, які знаходзіцца пад вартай. Падаць хадайніцтва можа як сама асоба, так і з дапамогай адваката. Такім чынам, Лапшын, які быў затрыманы ў Мінску 15 снежня 2016 года, меў магчымасць падаць адпаведнае хадайніцтва ў МУС Беларусі.

8 снежня блогера Аляксандра Лапшына беларускі бок выдаў у Азербайджан, дзе яму пагражае да васьмі гадоў турмы. На прэс-канферэнцыі 3 лютага Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што Лапшын быў абвешчаны ў міжнародны вышук Інтэрполам. Ён заявіў, што расійскія і ізраільскія дыпламаты прыкладалі мала намаганняў, каб вызваліць Лапшына.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі