Відэаблогера Сяргея Ціханоўскага ("Краіна для жыцця") затрымалі 6 траўня ў адпаведнасці з пастановай суда аб адміністрацыйным арышце.
"Учора, 6 траўня, Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі пры ўдзеле АМАПа. Ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання горада Гомеля", — перадае БЕЛТА заяву прэс-сакратара МУС Вольгі Чамаданавай.
Паводле яе, пастанову пра арышт Ціханоўскага вынес суд Савецкага раёна Гомеля. "Супрацоўнікі міліцыі выключна ў рамках сваіх паўнамоцтваў выканалі гэтую пастанову", — удакладняе прэс-сакратар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.