МУС пачне крымінальныя справы на беларусаў, якія ваююць на Данбасе

19/11/2015 - 07:24

Міністэрства ўнутраных спраў пачне крымінальныя справы на беларусаў, якія ваююць на Данбасе па абодва бакі фронту. Пра гэта 19 лістапада паведаміў журналістам кіраўнік МУС Ігар Шуневіч.

Шуневіч: "Ёсць рэальныя праверачныя матэрыялы. Лагічным іх завяршэннем бліжэйшым часам будуць крымінальныя справы па адпаведных артыкулах Крымінальнага кодэксу супраць вызначанага пераліку асобаў, якія прымаюць ўдзел у баявых дзеяннях на розных баках канфлікту ў Данбасе".

Па словах міністра, гаворка ідзе пра дзясяткі асобаў. Праўда, не факт, што на кожнага з іх пачнуць крымінальную справу. Шуневіч кажа, што ўсё залежыць ад таго, наколькі поўна ўдасца сабраць матэрыялы і наколькі дастатковымі будуць падставы для крымінальных справаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі