МУС Францыі: Усе загінулыя ў ДТЗ каля Бардо былі французамі (фота)

23/10/2015 - 14:34

Улады Францыі называюць ДТЗ, якое адбылося сёння раніцай, 23 кастрычніка, на паўднёвым захадзе Францыі буйнейшым за 33 гады.

Паводле апошніх дадзеных, загінулі 42 асобы, сярод іх і кіроўца грузавіка. Яшчэ 8 чалвек — пацярпелі. Некалькіх чалавек накіравалі ў шпіталь горада Бардо. Большасць ахвяраў — пажылыя людзі, якія ехалі ў турыстычным аўтобусе.

З пацярпелымі, якія засталіся ў жывых працуюць лекары і псіхолагі.

Аварыя, якая адбылася ў 1982 годзе на трасе Парыж — Ліён. Тады загінулі 52 асобы. Фота: AFP

Прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў Францыі П’ер-Анры Брандэ паведамляе, што ўсе загінулыя былі грамадзянамі Францыі. Прычына сутыкнення высвятляецца.

Прэзідэнт Франсуа Аланд абяцае правесці пільнае раследванне.

Нагадаем, трагедыя адбылася на шашы каля мястэчка Лібурн, што на ўсходзе ад Бардо. Турыстычны аўтобус з пажылымі людзьмі сутыкнуўся з грузавіком, пасля чаго абедзве машыны загарэліся.

Галоўнае фота: lefigaro.fr

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі