МУС: у Гомелі пад БЧБ-сцягам знайшлі прыладу, падобную да выбуховай

26/10/2020 - 14:23

Прэс-служба МУС распавяла, што ў Гомелі пад дрэўкам БЧБ-сцяга, укапанага ў зямлю пасярод поля ля Абкомаўскага возера, знайшлі "прыладу, падобную да выбуховай"

Па версіі міліцыянтаў, падзеі разгортваліся так. Спярша ўночы на 26 кастрычніка ў адным з гомельскіх тэлеграм-чатаў было апублікаване фота БЧБ-сцяга. Супрацоўнікі АМАП прыбылі на месца і звярнулі ўвагу на прадмет, закапаны пад дрэўкам. Ён быў падобны да выбуховай прылады, таму туды выклікалі сапёрна-піратэхнічную групу.

Сапёры прыйшлі да высновы, што перад імі — "прадмет, які знешне нагадвае самаробную выбуховую прыладу". Ён складаўся з зарада, загорнутага ў паперу, а таксама ўзрывальніка кантактнага механізму, электрапровада і батарэйкі. Цяпер эксперты высвятляюць, ці магла прылада выбухнуць. Па факце хуліганства распачатая крымінальная справа.

Да гэтай гісторыі адразу з'яўляецца некалькі пытанняў:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі