МТЗ арганізуе трактарнае ралі з Парыжа да Мосара

18/01/2017 - 13:37

МТЗ арганізуе трактарнае ралі з Парыжа да Мосара (гэта вёскі ў Пастаўскім і Глыбоцкім раёнах Віцебскай вобласці). Падкрэсліваецца, што відовішча арганізуюць з мэтай павышэння прэстыжу прафесіі трактарыста.

Як піша газета "Пастаўскі край", падобнае трактарнае ралі ў нашай краіне арганізуецца ўпершыню. Яно стартуе 25 студзеня ў вёсцы Парыж. Па ўсім маршруце трактары будуць суправаджаць тэлекамеры і квадракоптары. Фініш адбудзецца каля мосарскага касцёла.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі