Мост у Печах, які раней дэфармаваўся "з-за анамальнай спёкі", адкрылі для руху

19/07/2021 - 14:10

У Печах у Барысаўскім раёне адкрылі для руху мост (пуцеправод), які ў чэрвені дэфармаваўся "з-за анамальнай спёкі", паведамляе газета "Адзінства". Там падымалася пліта, утварылася расколіна. З-за закрыцця моста быў арганізаваны часовы аб'езд транспарту. Пры гэтым пешаходы маглі ім карыстацца.

Рамонт працягваўся некалькі тыдняў.

Праблемы з мастамі сёлета сталі ўзнікаюць у розных рэгіёнах краіны. У чэрвені стала вядома, што перакрываецца рух па адзіным мосце праз Дзвіну ў Наваполацку. Спецыялісты высветлілі, што ён можа абрынуцца.

Мост пасля рамонту / edinstvo.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі