Момант ракетнага ўдару па штабе Чарнаморскага флоту РФ трапіў на відэа

22/09/2023 - 18:56

Пасля ракетнай атакі ў будынку пачаўся пажар / ТАСС

Момант ракетнага ўдару 22 верасня па штабе Чарнаморскага флоту РФ у акупаваным Севастопалі трапіў на відэа. Мяркуецца, што гэта былі крылатыя ракеты Storm Shadow, запушчаныя з украінскіх самалётаў.

Пасля ракетнага ўдару ў будынку пачаўся пажар (пра яго "лакалізацыю" расійскія ўлады паведамілі толькі позна ўвечары). Сам будынак моцна пашкоджаны: разбураны дах і адзін верхні паверх. Пры гэтым Мінабароны РФ сцвярджае, што ахвяр... няма. Нібыта знік без вестак адзін вайсковец, і ўсё.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі