"МолаТок": як сабраць 10 тысяч рублёў на ахоўныя экраны для дактароў

14/04/2020 - 09:51

Каманда smARTtech спецыялізуецца на праектах, звязанных з 3D-друкам. З праектам ReBottle па перапрацоўцы пластыкавых бутэлек для выкарыстання ў 3D-прынтарах smARTtech перамог у конкурсе Social Weekend. Сёння каманда прапанавала рашэнне для абароны дактароў — лёгкія і практычныя экраны, якія замяняюць акуляры.

За дзень smARTtech можа надрукаваць да 60 такіх экранаў. Але запытаў з лякарняў нашмат больш! Каб рабіць больш, створаная краўд-кампанія на сайце MolaMola. План амбітны: сабраць 10 тысяч рублёў. Як гэта атрымліваецца, ці складана друкаваць экраны для дактароў і ці надзейна яны абараняюць? Распавядае ўдзельнік каманды smARTtech Кірыл Марыкін.

Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі