Моцныя дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі ў чацвер

19/08/2026 - 15:34

Залева, ілюстрацыйнае фота / esoligorsk.by

У чацвер, 20 жніўня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах прагназуюцца моцныя дажджы. Месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны, удзень — парывісты, месцамі — моцны парывісты. Яго парывы будуць дасягаць 15-20 метраў за секунду.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад +8 градусаў па ўсходзе Беларусі да +17 градусаў па паўднёвым захадзе. Удзень чакаецца 18-24 градусаў цяпла, па поўдні паветра прагрэецца да 28 градусаў вышэй за нуль.

У пятніцу, 21 жніўня, захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень месцамі прагназуюцца моцныя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца слабы туман. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах — парывісты, удзень месцамі — моцны парывісты. Уначы тэмпература паветра складзе 8-15 градусаў вышэй за нуль, па поўдні будзе да +17 градусаў. Удзень чакаецца 19-26 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе месцамі будзе 27-32 градусы са знакам "плюс".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі