МНС зрабіла мапу падраздзяленняў у Мінску, дзе можна набраць пітной вады

25/06/2020 - 09:29

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях склала мапу падраздзяленняў у Мінску, дзе можна набраць пітной вады. Пра гэта прэс-служба ведамства напісала ў сваім Telegram-канале.
 
"Прама зараз мы запаўняем карту, на якой адзначаныя падраздзяленні МНС, дзе любы чалавек можа набраць ваду пітной якасці. Новыя кропкі дадаюцца ў гэтыя хвіліны, мы паведамім, калі дадаванне скончыцца", — адзначылі ў прэс-службе.

Пакуль што на карце не пазначаныя кропкі ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёне, дзе нармальнай вады няма ўжо другія суткі. Спадзяемся, што хутка яны з'явяцца. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі