26 кастрычніка завяршыўся 26-ы тур Вышэйшай лігі па футболе / "МЛ Витебск"
Матчам у Мінску працягнуўся трэці дзень 26-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. “Іслач” прымала берасцейскае “Дынама”, гульня завяршылася з лікам 1:1.
У Маладзечне аўтсайдар турніру прымаў “Арсенал” і прайграў з лікам 0:1. “Маладзечна” адпраўляецца ў Першую лігу.
У Віцебску адбылося мясцовае дэрбі, у якім лідар чэмпіянату “МЛ Віцебск” з мінімальным лікам абыграў “Віцебск” — 1:0.
Такім чынам, за чатыры туры да фінішу чэмпіянату “букмекеры” апярэджваюць мінскае “Дынама” на шэсць балаў. У праследавальнікаў ёсць адна гульня ў запасе.
У 30-м туры гэтыя каманды сустрэнуцца паміж сабой.
Усе вынікі тура:
Становішча ў чэмпіянаце:
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут