Прайшлі першыя чвэрцьфінальныя матчы Кубка Беларусі / "МЛ Витебск"
7 і 8 сакавіка адбыліся першыя матчы 1/4 фіналу Кубка Беларусі. “Тарпеда-БелАЗ” абыграла БАТЭ з лікам 1:0.
“Іслач” з такім жа лікам перайграла мінскае “Дынама” — 1:0.
“МЛ Віцебск” у Брэсце ўпэўнена разабраўся з мясцовым “Дынама” — 2:0.
Такі ж лік быў зафіксаваны ў матчы “Славіі” супраць “Арсенала” — 2:0.
Матчы ў адказ пройдуць 14 і 15 сакавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут