Міжнародныя авіярэйсы пачалі абмінаць Беларусь

24/05/2021 - 06:51

Міжнародныя авіякампаніі вырашылі пазбягаць паветраную прастору Беларусі не чакаючы афіцыйных забаронаў. Як заўважыла Еўрарадыё, ужо як мінімум два рэйсы авіякампаніі AirBaltic аблятаюць Беларусь, каб не трапіць у яе паветраную прастору. Гэта рэйс Рыга — Адэса і Рыга — Тбілісі.

У свеце выклікала вялікі розгалас прымусовая пасадка пасажырскага самалёта Ryanair у мінскім аэрапорце пад канвоем ваеннага знішчальніка і затрыманне журналіста Рамана Пратасевіча. Кіраўнікі многіх краінаў выказаліся за тое, каб закрыць паветраную прастору Беларусі для міжнародных авіярэйсаў.

Самалёты кампаніі AirBaltic пачалі абмінаць Беларусь

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі