Сцяг ААН
Міжнародны суд ААН у Гаазе прызнаў М'янму адказнай за генацыд народа рахінджа.
Такое рашэнне супраць канкрэтнай дзяржавы ў судзе прынятае ўпершыню, таму яго называюць гістарычным.
Суд выявіў, што вайскоўцы забілі мінімум 10 тысяч чалавек падчас ваеннай аперацыі 2017 года. Таксама былі зафіксаваныя факты масавага сексуальнага гвалту, нападаў на дзяцей і пераследу людзей, якія спрабавалі ўцячы ў суседні Бангладэш. Суддзі прыйшлі да высновы, што сілавікі былі намераныя знішчыць значную частку мусульманскай меншасці — народа рахінджа.
У выніку згаданай ваеннай аперацыі больш за 700 тысяч чалавек былі вымушаныя ўцячы ў Бангладэш. Цяпер у гэтай краіне бежанцамі застаюцца каля 1,2 млн рахінджа.
Улады М'янмы заяўлялі, што праводзілі аперацыю ў адказ на напады ўзброеных груповак рахінджа на паліцэйскія пасты.
Міжнародны суд не мае механізмаў прымусу. Але яго рашэнне можа мець сур'ёзныя міжнародныя наступствы і стаць прэцэдэнтам для іншых справаў пра генацыд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут