Міжнародны саюз канькабежцаў падоўжыў адхіленне беларускіх спартоўцаў

29/09/2024 - 14:51

Беларускія канькабежцы

Міжнародны саюз канькабежцаў падоўжыў адхіленне беларускіх і расійскіх спартоўцаў. Расійскія медыі са спасылкай на абазнаную крыніцу пішуць, што пытанне пра гэта разглядалася. Але рашэнне пра допуск прынятае не было.

"Пасяджэнне завершанае, зменаў ніякіх, адхіленне падоўжанае. Гэты сезон мы прапусцім. Прагнозы на будучыню рабіць не буду, гэта справа няўдзячная", — каментуе сітуацыю прэзідэнт Саюза канькабежцаў Расіі Мікалай Гуляеў. Яго цытуе "Позірк".

Міжнародны бан на ўдзел у спаборніцтвах беларускіх і расійскіх канькабежцаў уведзены 1 сакавіка 2022 года. Ён звязаны з поўнамаштабным уварваннем Расіі ва Украіну і ўдзелам у ім Беларусі. 

Раней стала вядома, што да міжнародных спаборніцтваў у новым сезоне не дапусцяць беларускіх біятланістаў, лыжнікаў, гарналыжнікаў, фрыстайлістаў і сноўбардыстаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі