Міжнародную абарону ў Польшчы атрымалі 98% заяўнікаў з Беларусі — Вячорка

02/07/2024 - 11:12

Беларускі пашпарт, ілюстрацыйнае фота / Белсат

Па колькасці атрыманых відаў на жыхарства ў краінах ЕС беларусы займаюць другое месца пасля ўкраінцаў. Нашы суайчыннікі атрымліваюць больш за 309 тысяч такіх дазволаў у год, заяўляе дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.

"Мы робім усё магчымае, каб дабівацца спрашчэння легалізацыі для беларусаў у розных краінах. Гэта складана, бо ідзе вайна і растуць антыміграцыйныя настроі. Не кожная краіна мае досвед у прыманні беларусаў. Гэта ўсё не спрыяе нашай працы",піша ён у сацсетках.

Тым не менш беларусы, падкрэслівае Вячорка, маюць у ЕС і ЗША адны з найлепшых умоваў для легалізацыі.

Як прыклад ён прыводзіць тое, што ў Польшчы ў 2023 годзе 98% заяўнікаў з Беларусі атрымалі міжнародную абарону, у Літве гэты паказчык складае 92%. І гэта больш,чым у грамадзян любой іншай краіны.

У ЗША адсотак задаволеных заявак на прытулак ад беларусаў у 2023мгодзе быў найбольшы ў свеце — 75%, адзначае Вячорка.

"Усім нам хацелася б, каб умовы былі лепшыя. І каб ставіліся да беларусаў як найлепш. Але многія нацыі не маюць і гэтага. Дэмакратычны свет не закрыўся ад нас і па-ранейшаму працягвае дапамагаць", — робіць ён высновы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі