Між санкцыямі і “рускім светам”: дзе сёння шукае сябе моладзь Беларусі? Эфір

11/03/2026 - 12:22

Дмітрый Гурневіч / fecebook.com

Беларуская моладзь сёння расце ў даволі замкнёнай рэчаіснасці: палітычны крызіс, санкцыі, складанасці з паездкамі за мяжу, абмежаваныя кантакты са светам. Інтэрнэт застаецца амаль адзінай прасторай, дзе можна шукаць адказы, спрачацца і фармаваць сваю ідэнтычнасць. Але чый кантэнт там аказваецца бліжэй і больш зразумелым — беларускі ці ўсё ж той самы “рускі свет”, які актыўна размаўляе з моладдзю праз сацсеткі і YouTube?

Нядаўна журналіст Дмітрый Гурневіч Радыё Свабода паразмаўляў у сваёй праграме з вядучымі шоу "О(б)суждаем" Іванам Прусам і Глебам Сямёнавым. Размова атрымалася жывая: пра мову, “трушнасць”, беларускую ідэнтычнасць, медыяпрастору і пра тое, як сёння ўвогуле гаварыць з моладдзю так, каб яны слухалі.

Але за гэтай гутаркай хаваецца і больш шырокае пытанне. Ці можа беларускі кантэнт сёння сапраўды канкурыраваць за ўвагу моладзі? Што глядзіць моладзь, чым жыве?

Асобна пагаворым і пра рэакцыю аўдыторыі. Слухачы Радыё Свабода прывыклі бачыць у студыі палітыкаў, аналітыкаў і іншых гасцей старэйшага пакалення. Як яны ўспрынялі з’яўленне двух маладых ютуб-ведучых — станоўча ці без “душных” каментароў усё ж не абышлося?

Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з Дмітрыем Гурневічам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі