Місія АБСЕ знайшла ва Украіне сведчанні ваенных злачынстваў, учыненых РФ

13/04/2022 - 16:04

Місія АБСЕ знайшла ва Украіне сведчанні ваенных злачынстваў. Большая частка віны ўскладаецца на Расію, паведамляе "Бі-Бі-Сі". Папярэдняя справаздача была апублікаваная ў сераду насуперак пярэчанням Масквы. У ёй гаворыцца, што місія АБСЕ не ў сілах ацаніць, ці з'яўляецца само ўварванне РФ ва Украіну шырокамаштабнай аперацыяй супраць цывільнага насельніцтва, аднак яна адзначае неаднаразова задакументаваныя парушэнні міжнародных норм.

У справаздачы згадваюцца "наўмысныя забойствы, выкраданні цывільных асоб, у тым ліку журналістаў і мясцовых чыноўнікаў". Адзначаецца, што "любое падобнае гвалтоўнае дзеянне, учыненае ў рамках гэтага ўварвання, уяўляе сабой злачынства супраць чалавечнасці".

Падкрэсліваецца, што "парушэнні, учыненыя Расійскай Федэрацыяй, несувымерна больш сур'ёзныя па сваёй прыродзе і маштабе", чым парушэнні з украінскага боку.

Місія АБСЕ вывучыла факты двух гучных злачынстваў — бамбёжкі тэатра і радзільні ў Марыупалі. Яна прыйшла да высновы, што радзільня была наўмысна атакаваная расіянамі, якія "здзейснілі ваеннае злачынства". Што да тэатру, то былі правераны заявы расійскага боку, што яго нібыта ўзарвалі ўкраінцы — пацверджанняў гэтага не знайшлося.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі