Мінскводаканал "на ўсякі выпадак" працягвае падвозіць пітную ваду ў цыстэрнах

28/06/2020 - 10:20

28 чэрвеня Мінскводаканал працягвае развозіць пітную ваду ў цыстэрнах па паўднёвым захадзе сталіцы Беларусі. Іх можна знайсці па па 25 адрасах — ад ускраін (напрыклад, вуліца Сяргея Ясеніна, 131) да цэнтра (напрыклад, вуліца Няміга, 42).

Таксама раздача вады круглыя суткі арганізаваная на тэрыторыі водазабору №2 "Пятроўшчына" (вуліца Гурскага, 52). Вось поўны спіс месцаў, дзе ў Мінску можна атрымаць чыстую пітную ваду з цыстэрнаў.

На сайце прадпрыемства сказана, што гэта робіцца "на ўсякі выпадак". Фармальна ўсе абмежаванні па выкарыстанні вады былі знятыя ўвечары 27 чэрвеня.

Забруджванне вады ў Мінску адбылося раніцай 24 чэрвеня. Гарадскія ўлады доўга не маглі даць тлумачэння сітуацыі. Аляксандр Лукашэнка распавёў, што ў водазабор трапіла вада, якая доўгі час стаяла ў трубах. Яе паспрабавалі ачысціць і перабралі з хіміяй. На ліквідацыю наступстваў, па словах Лукашэнкі, спатрэбіўся адзін дзень, а па факце — трі з паловай дні.

25 чэрвеня, чарга па пітную ваду ў Мінску / Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі