Мінскія ўлады паведамілі пра месцы, дзе можна набраць чыстай вады

23/04/2021 - 06:25

Мінскія ўлады паведамілі пра месцы, дзе можна набраць чыстай вады. Раніцай у пятніцу аўтацыстэрны знаходзяцца ў пяці кропках раёнаў, якія адчуваюць наступствы аварыі, якая адбылася ў сераду. Гэта — Гараўца, 34; Казырэўская, 15; Аэрадромная, 5; Чкалава, 16; Асаналіева, 9; Ташкенцкая, 8; Варанянскага, 40; Кабушкіна, 45; Прушынскіх, 70; Надзеждзінская, 17; Дзянісаўская, 43.

"Па меры неабходнасці бочкі накіроўваюць у іншыя кропкі, таксама транспарт перыядычна з'язджае з месцаў дыслакацыі на дазапраўку", — адзначае прэс-служба Мінгарвыканкама.

Увечары 22 красавіка санстанцыя па-ранейшаму не рэкамендавала піць ваду з-пад крана ў трох раёнах Мінска — Завадскім, Ленінскім і Кастрычніцкім.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі