Мінскія кіроўцы зрабілі гіганцкую сняжынку са 140 аўтамабіляў

29/12/2017 - 09:02

Аўтамабілісты з Мінска зрабілі сняжынку са 140 аўтамабіляў. Флэшмоб арганізавалі ўдзельнікі суполкі "Аўтадапамога Беларусь AHELPBY".

Сняжынка атрымалася немаленькай: каля 70 метраў у даўжыню і столькі ж у шырыню. Але, на думку Еўрарадыё, па маштабнасці і арыгінальнасці мінскія кіроўцы сёлета саступілі гродзенскім, якія склалі карту Беларусі 100 на 100 са 150 аўтамабіляў:

Фота: autogrodno.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі