Мінскі метрапалітэн звярнуўся з папярэджаннем да пасажыраў праз сацыяльныя сеткі. Зранку 22 лістапада на станцыі метро "Няміга" будзе адчувацца непрыемны пах. Прэс-служба метрапалітэну тлумачыць, што ўначы будуць весціся работы па фарбаванні пуцявога бетону.
"Просім паставіцца з разуменнем да неабходных работаў", — паведамляюць супрацоўнікі метро.