Мінская сям’я траціць амаль 40% даходаў на ежу і спажывае шмат малочкі

14/03/2026 - 13:07

Сталічная сям'я за год траціць шмат грошай на ежу / LookByMedia

У 2025 годзе сярэдні бюджэт адной хатняй гаспадаркі ў сталіцы склаў 3 435,5 рубля ў месяц. Такія лічбы прыводзіць Галоўнае статыстычнае ўпраўленне, абапіраючыся на выбарачнае абследаванне ўзроўню жыцця жыхароў сталіцы.

Асноўная частка выдаткаў — 65,3% — прыпадае на спажывецкія патрэбы. На харчаванне ідзе 38,6% даходу. На непрадуктовыя тавары прыпадае 31,6%, на паслугі — 27,7%.

Каля 21,3% ад даходаў мінчане пакідалі на ўкладах, у якасці зберажэнняў.

6,8% — выдаткі на будаўніцтва і куплю нерухомасці.

На падаткі, узносы і іншыя плацяжы ішло 2,7%, на вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі — 0,2%, на іншыя неспажывецкія выдаткі — 3,7%.

Сярод спажываных прадуктаў у сталічнай сям’і лідыруе малако і малочныя прадукты — 308 кг у год.

На другім месцы мяса і мясныя вырабы — 86 кг.

Яшчэ адным часта ўжываным прадуктам сталі яйкі — каля 255 штук.

Гародніны за год адзін мінчанін з’еў 86 кг, садавіны і ягад — 79 кг.

Пры гэтым спажыванне бульбы склала ўсяго 43 кг у год на чалавека.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі