Мінская міліцыя шукае дзяўчыну, якая 13 ліпеня каля 7:00 паблізу кавярні на вуліцы Кальварыйскай збіла іншую дзяўчыну, прычыніўшы ёй цялесныя пашкоджанні.
Прыкметы: на выгляд 23-26 гадоў, рост каля 170-175 см, сярэдняга целаскладу, валасы цёмныя са светлымі канцамі.
Была апранута з шэрую байку з белымі рукавамі, шэрыя спартыўныя нагавіцы, чорную камізэльку, на нагах чорныя красоўкі.
Тых, хто пазнаў жанчыну на відэа ці мае нейкую інфармацыю пра яе месцазнаходжанне, просяць звяртацца ў Маскоўскае РУУС г. Мінска асабіста (вуліца Грушаўская, 9) або па тэлефоне: 8 (029) 591-63-26, 102.