Мінскае “Дынама” ў апошнім матчы сезона КХЛ саступіла “Ак Барсу”

19/02/2017 - 07:30

Хакеісты мінскага “Дынама” ў апошнім матчы сезону Кантынентальнай хакейнай лігі саступілі казанскаму “Ак Барсу”. Гульня праходзіла 18 лютага на лёдзе “Мінск-Арэны” і сабрала болей за 15 тысяч гледачоў.

Лік адкрылі госці ў першым перыядзе на 8-й хвіліне гульні. У наступнай дваццаціхвілінцы гаспадары зраўнялі лік, дзякуючы Аарону Палушаю і на другі перапынак каманды сыходзілі з лікам 1:1.

У апошнім перыядзе на лёдзе разгарнулася жорсткая барацьба. Спачатку госці адна за другой закінулі “зубрам” дзве шайбы і на 47-й хвіліне лік стаў 1:3 на карысць казанскага клуба. Затым валявымі намаганнямі Сяргей Касціцына і Фрэдрыка Пэтэрсана лік зраўнялі — 3:3. Да канца матчу заставалася 4 хвіліны і падавалася, што будзе авертайм, але “Ак-Барс” за дзве хвіліны да сірэны закінуў пераможную шайбу. У выніку — 3:4 на карысць гасцей.

Тым не менш “Дынама” трапляе ў плэй-оф і будзе выступаць на Кубку Гагарына. У 60 матчах сезону “зубры” набралі 105 ачкоў і занялі 5-е месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі. У першым раундзе Кубка Гагарына яны сустрэнуцца з яраслаўскім “Лакаматывам”. Два паядынкі серыі да чатырох перамог мінчане правядуць на “Мінск-Арэне”. Калі пасля чатырох сустрэчаў пераможца не вызначыцца, каманды 1 сакавіка згуляюць у Яраслаўлі, затым пры патрэбе згуляюць 3 сакавіка ў Мінску і 5 сакавіка — у Яраслаўлі.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі