Мінскае "Дынама" прайграла "Дзеры Сіці", але з Лігай Еўропы не развіталася

19/07/2018 - 17:55

Мінскае "Дынама" прайграла ірландскаму "Дзеры Сіці" — 1:2, але з Лігай Еўропы не развіталася. Справа ў тым, што ў гасцявым паядынку 1-га кваліфікацыйнага раўнда дынамаўцы святкавалі перамогу з лікам 2:0. Гэта быў першы афіцыйны футбольны матч на рэканструяваныям стадыёне "Дынама", прысутнічалі амаль 14 тысяч гледачоў. Ад самага пачатку госці здзівілі сваёй смелай гульнёй, а дынамаўцы выглядалі нейкімі разгубленымі. Элі Рой адкрыў лік на 7-й хвіліне. На 28-й Аляксандр Сачыўка забіў гол у адказ.

У далейшым "Дынама" не рэалізавала некалькі выдатных момантаў, а госці зноў забілі. На 75-й хвіліне гэта зрабіў Ронан Хейл, які выйшаў на замену. "Дзеры Сіці", каб прайсці далей, трэба было забіць яшчэ адзін гол. Таму канцоўка матчу была вельмі нервовая. На шчасце, "Дынама" прайграла з мінімальным лікам і згуляе ў 2-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы.

У чацвер паўторны матч 1-га раўнда кваліфікацыі праводзіць і салігорскі "Шахцёр". Гарнякі прымаюць на сваім полі "Конахс Куэй" з Уэльса. У гасцях "Шахцёр" выйграў з лікам 3:1. Жывая трансляцыя — на тэлеканале "Беларусь 5". Тэкставы анлайн гл. тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі