Мінскае “Дынама” пачынае абарону тытулу з перамогі. Вынікі першага тура

16/03/2025 - 19:18

Дзеючы чэмпіён забіў адзіны гол “Смаргоні” / Скриншот видео

16 сакавіка трыма матчамі завяршыўся першы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў Вышэйшай лізе.

У Мінску “Арсенал” і брэсцкае “Дынама” згулялі ўнічыю — 1:1.

Навічок Вышэйшай лігі “МЛ Віцебск” пачаў турнір з перамогі над “Слуцкам” — 1:0.

Мінскае “Дынама” змагло зламаць супраціў “Смаргоні” толькі ў другім тайме, забіўшы адзіны гол — 1:0.

Усе вынікі першага тура:

Становішча ў чэмпіянаце пасля першага тура:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі