"Мінскаблдарбуд" прапаноўвае ўключыць транспартны збор у кошт паліва

21/02/2017 - 07:03

Фіксаваны дарожны збор, які штогод плацяць уладальнікі аўто, прапаноўваецца скасаваць і ўключыць гэтыя грошы у кошт паліва. З такой прапановай выступіў кіраўнік "Мінскаблдарбуда" Дзяніс Сцяпанаў, піша tut.by.

Пры гэтым спецыяліст спасылаецца на амерыканскі досвед, дзе гэты збор менавіта закладзены ў кошт паліва. На яго думку, несправядліва, калі аднолькавы фіксаваны дарожны збор плацяць людзі, якія карыстаюцца аўтамабілем 2-3 разы на год падчас паездак на лецішча, і які-небудзь індывідуальны прадпрымальнік, які эксплуатуе дарогу штодня.

"Не варта забываць і пра асобаў з, якія едуць транзітам праз Беларусь. Яны не плацяць транспартны збор, асабліва калі рухаюцца па бясплатных дарогах, але пры гэтым яны карыстаюцца паслугамі нашых аўтазаправачных станцый, купляюць паліва. І калі б падатак быў уключаны ў яго кошт, то ўладальнікі гэтых транспартных сродкаў таксама аплачвалі б знос, які наносяць нашым дарогам", — упэўнены спецыяліст.

Сцяпанаў дадаў, што ў 2017 годзе Мінская вобласць атрымае ад дарожнага збору каля 30 мільёнаў рублёў. Гэтай сумы, па яго словах, недастаткова, каб вырашыць усе праблемныя пытанні з рамонтам дарог.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі