Мінпрацы абвяргае чуткі пра павышэнне пенсійнага ўзросту для жанчын да 63 гадоў

21/06/2018 - 14:52

Мінпрацы не распрацоўвае прапановы па новым павышэнні пенсійнага ўзросту для жанчын. Пра гэта 21 чэрвеня паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў, перадае БЕЛТА.

Нагодай для заявы чыноўніка сталі нядаўнія чуткі, быццам пасля 2022 года пенсійны ўзрост для жанчын падымуць да 63 гадоў, як і ў мужчын. "Прапановы па гэтым пытанні ў цяперашні час не прапрацоўваюцца", — адказаў на гэта Кавалькоў. Таксама на сёння не абмяркоўваюцца змены ў парадку выплатаў працуючым пенсіянерам.

Нагадаем, што Цяпер у Беларусі адбываецца паступовае павышэнне пенсійнага ўзросту — у адпаведнасці з указам Аляксандра Лукашэнкі №137 "Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння" ад 11 красавіка 2016 года. Згодна з ім, да 1 студзеня 2022 года мужчыны будуць выходзіць на пенсію ў 63 гады, а жанчыны - у 58 гадоў. 

Паводле ацэнкі, да 2022 года пенсія паводле ўзросту ў Беларусі будзе прызначацца прыкладна 55 тысячам чалавек штогод. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі