Мінкульт аб'явіў пра перанос на 2021 год маладзечанскага фестывалю

03/06/2020 - 09:55

Міністэрства культуры Беларусі аб'явіла пра перанос на чэрвень 2021 года ХХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. Ён штогод з 1993-га праводзіцца ў пачатку лета ў Маладзечне, з 2001 года мае статус нацыянальнага.

Прычына пераносу — эпідэміялагічная сітуацыя, якая склалася ў нашай краіне. Рашэнне прыняў аргкамітэт фэсту.

На відэа — сюжэт пра леташні фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі